Берлінскі вазапісец
Берлінскі вазапісец | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, вазапісец, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Берлінскі вазапісец — умоўнае імя, дадзенае атычнаму грэчаскаму вазапісцу, якога даследчыкі, разам з Клеафрадам, называюць адным з найвялікшых вазапісцаў пачатку 5 стагоддзя да н. э. Берлінскі вазапісец разам з Клеафрадам належаў да групы так званых вазапісцаў-піянераў, якія заснавалі тэхніку чырвонафігурнага вазапісу .
Берлінскі вазапісец быў названы брытанскім археолагам класічнасці сэрам Джонам Бізлі па вялікай амфары (імянная ваза), якая цяпер захоўваецца ў Берлінскім антычным зборы[1], хоць ніводная работа мастака не мае яго подпісу.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Берлінскі вазапісец пачаў працаваць у стылі позняй архаікі і садзейнічаць распрацоўцы класічнага стылю атычнага чырвонафігурнага вазапісу. Ён стварыў серыю Панафінейскіх амфар , якія з’яўляюцца адзінымі яго працамі ў чорнафігурным стылі. Панафінейская амфара на адным баку ўтрымлівала надпіс пра падзею, прызам якой яна служыла, а на адваротным — выяву багіні Афіны. Даследчыкі лічаць, што хоць сярод работ Берлінскага вазапісца былі вазы разнастайных формаў, Панафінейскія амфары былі яго любімай формай. Ён таксама стварыў шэраг Ноланскіх амфар, што нават шмат у чым стала прычынай іх папулярнасці[2].
Маляваныя ім фігуры пераважна ізаляваныя або парныя, без распрацоўкі сюжэту на глянцавым чорным фоне. Яго стылю ўласціва, што высокія фігуры пачынаў прамалёўваць з сярэдзіны вазы, праз плячо і спыняўся каля шыйкі вазы. Значную ўвагу Берлінскі вазапісец надаваў драпіроўцы адзення і дэталізацыі рыс твару. Прыкметнымі з’яўляюцца вочы фігур. Унікальным для Берлінскага мастака — роспіс асновы арнаментам са змяняльнымі адзін аднаго кубікамі з меандрам і крыжыкамі пад адзінкавымі ключавымі фігурамі; такая звычка ўласцівая толькі яму і яго вучням. Сярод вучняў берлінскага вазапісца — вазапісец Ахілеса.
Берлінскі вазапісец карыстаўся разведзенай глазурай, каб дадаць чырвоных тонаў сваім вазам, гэтае прыметна на туніцы Пана, намаляванага на яго імянной вазе. Наогул Пан і жывёлы — самыя папулярныя персанажы работ Берлінскага вазапісца, тэматыка якіх вар’іравала ад міфалагічных сцэн да выявы старажытнагрэчаскіх атлетаў. Іншымі любімымі міфалагічнымі персонажами былі Афіна і Апалон.
Даследчыкі лічаць што за гады сваёй актыўнай дзейнасці Берлінскі вазапісец стварыў каля 400 ваз. Большасць яго работ была знойдзена па ўсёй Італіі, гэтая акалічнасць можа значыць, што свае вазы ён мог ствараць на заказ для экспарту у італьянскія калоніі. Пра высокую ацэнку сучаснікаў таленту мастака сведчаць знаходкі ваз Берлінскага вазапісца ў пахаваннях арыстакратаў Вялікай Грэцыі , у прыватнасці ў гарадах Вульчы, Нола і Локры .
Зноскі
- ↑ Perseus Project. Berlin F 2160
- ↑ Beazley, Sir. John. «The Berlin Painter» London: Cambridge University Press, 1964
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Artcyclopedia — Berlin Painter
- The Berlin Painter: Archaeology of the Corpus
- Perseus Project: «Thirty-three Vases whose Painter is 'Berlin Painter'»
- Antikenmuseum, Basel: Lidded Amphora
- Altes Museum, Berlin: Amphora attributed to the Berlin Painter